Прадстаўнікі Партыі БХД у Гомелі падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп
За 15-16 лютага ў Гомелі 7 прадстаўнікоў незарэгістраванай Партыі БХД падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Каардынатар БХД у Гомелі Кастусь Жукоўскі патлумачыў, што партыя пакуль не зарэгістраваная, і таму яе прыхільнікі мусяць ісці ў кандыдаты толькі шляхам збору подпісаў. Большасць з патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад хрысціянскіх дэмакратаў плануюць вылучацца адразу і ў абласны, і ў гарадскі Савет дэпутатаў. Ад БХД у Гомелі плануюць вылучыцца ў кандыдаты 11 чалавек, усе — шляхам збору подпісаў.
Наогул шляхам збору подпісаў ідуць на выбары ў Гомельскай вобласці і прадстаўнікі Руху «За свабоду», а таксама некалькі чалавек беспартыйных, незалежных кандыдатаў. Такіх у вобласці будуць адзінкі.
Прадстаўнікі партый АГП і «Справядлівы свет» вылучаюцца па партыйных спісах. Каля 60 прадстаўнікоў АГП і «Справядлівы свет» плануюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”