viasna on patreon

Рэдакцыю Івацэвічскай недзяржаўнай "Газеты для Вас" могуць выселіць з памяшканьня

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбліжэйшым часам рэдакцыю недзяржаўнай "Газеты для Вас" (г. Івацэвічы) могуць выселіць з памяшкання, дзе яна месцілася на працягу апошніх трох гадоў. Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміла галоўны рэдактар "Газеты для Вас" Лідзія Цалуйка. Па звестках рэдакцыі, ініцыятарам скасавання арэндных дамоўленасцяў з газетай выступае райвыканкам.

Адзін з кіраўнікоў раёна (які папрасіў не называць яго імя) паведаміў Л. Цалуйцы, што на адной з нарадаў у райвыканкаме быў аддадзены загад усім аб`ектам камунальнай уласнасці і прадпрымальнікам не прадастаўляць рэдакцыі "Газеты для Вас" памяшканняў для арэнды.

Арандаванае рэдакцыяй памяшканне належыць райбыткамбінату. У гутарцы з Л. Цалуйкай старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатоль Ткачук заявіў, што ў верасні наступнага года ў Івацэвічах будуць праводзіцца "Дажынкі", і таму рэдакцыйнае памяшканне спатрэбіцца для канторы райбыткамбінату.

Акрамя "Газеты для Вас", райбыткамбінат мае каля 50-і арандатараў і, па звестках Л. Цалуйкі, нікому з іх у арэндзе не адмаўляе; да таго ж, у будынку ёсць вольныя плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства