У Вялейцы міліцыянтамі былі затрыманыя мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху Ўладзімер Малярчук і Мікалай Сусла.
https://spring96.org/be/news/3144
2005
2005-11-14T10:00:00+0200
2005-11-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 лістапада ў Вялейцы міліцыянтамі былі затрыманыя мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху Ўладзімер Малярчук і Мікалай Сусла. Яны распаўсюджвалі на гарадзкім рынку бюлетэнь з заклікам да грамадзянаў далучыцца 16 лістапада да Дня салідарнасьці, які прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць штомесяц.
Каля дзьвюх гадзінаў спадары Малярчук і Сусла правялі ў пастарунку, дзе ў іх былі канфіскаваныя звыш ста паасобнікаў бюлетэню і складзены пратакол, пасьля чаго актывісты былі адпушчаныя, паведаміла радыё Свабода.