viasna on patreon

Орша: Інфармацыю аб выбарах улады прапануюць шукаць на сайце-невідзімцы

2010 2010-02-16T09:16:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ужо паведамлялі, што лідэры Аршанскіх палітычных партый звярталіся з скаргамі ў шэраг інстанцый з нагоды таго, што ім не было паведамлена пра час і месца сумеснага паседжання раённага выканкама і прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў, на якім прымалася рашэнне аб фармаванні раённай тэрытарыяльнай камісіі па выбарах. Новаўвядзенні, прынятыя ў Выбарчы кодэкс, прадугледжваюць магчымасць тым арганізацыям, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій, прыняць удзел у такім паседжанні.

І вось атрыманы адказ ад Аршанскага райвыканкама, падпісаны намеснікам старшыні В.Хуцкім.

Як выцякае з гэтага адказу, аказваецца “інфармацыя пра месца і час правядзення сумеснага паседжання прэзідыўма Аршанскага раённага Савета дэпутатаў і Аршанскага раённага выканаўчага камітэта была размешчана 26 студзеня 2010 года на Інтэрнэт-сайце “Выбары-2010”. Пра тое, па якім адрасе ў інтэрнэце знаходзіцца гэты нікому дагэтуль невядомы сайт, не паведамляецца. Пакуль усе спробы пошуку такога інтэрнэт - рэсурсу поспехам не ўвянчаліся. Цалкам незразумела, як тыя арганізацыі, якія вырашылі прыняць удзел у выбарах, маглі здагадацца пра тое, што інфармацыю трэба шукаць на гэтым загадкавым сайце. Не валодаючы дарам яснабачання, зрабіць гэта цалкам немагчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства