viasna on patreon

Антон Астаповіч: Заканадаўства па ахове помнікаў не працуе

2010 2010-02-12T19:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anton_astapovich1.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Генеральная пракуратура днямі пераадрасавала ў пракуратуру Брэсцкай вобласці зварот старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры дзеля прадухілення зносу будынкаў у цэнтры Брэста, прызнаных гістарычнымі каштоўнасцямі.  

Вось што Астаповіч распавёў Еўрарадыё: 

"Што тычыцца гістарычных цэнтраў гарадоў, у нас заканадаўства па ахове гістарычнай спадчыны чамусьці не працуе. Таму і быў зварот у Генеральную пракуратуру, і Таварыства зараз актыўна працуе з гэтай праблемай выстаўлення на аукцыён з фармулёўкай “пад знос і новую забудову” будынкаў у цэнтры Брэста, якім адрасна быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Увогуле ногі ўсяго гэтага пачалі расці з Мінску. Гістарычны цэнтр сталіцы стаў пляцоўкай, на якой абкатваюцца ўсе гэтыя схемы, і з Мінска гэтая зараза пачала распаўзацца на ўсю Рэспубліку Беларусь". 

Будынкі ў чатырохкутніку брэсцкіх вуліц Дзяржынскага, 17-га верасня, Будзёнага і Савецкай улетку 2002 года адмысловай камісіяй пры гарвыканкаме былі прызнаныя гістарычна значнымі для горада, а ўлетку 2009 года Міністэрства культуры надало ім статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Як зазначыў Антон Астаповіч, “пляцы пад дамамі непразрыстам чынам перайшлі будаўнічай фірме “Облік””, аднаму з найбольш актыўных забудоўнікаў абласнога цэнтра. 

Цяпер аднаго дома па вуліцы Дзяржынскага ўжо няма, рэшта абнесеная металёвай агароджай. З часткі дамоў адселеныя жыхары, і дабраахвотныя ахоўнікі помнікаў чакаюць горшага. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства