Мазыр: У першы дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп камісіі не працавалі
https://spring96.org/be/news/31382
2010
2010-02-14T23:05:34+0200
2010-02-14T23:05:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
14 лютага, у першы дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты (менавіта так вызначана ў Каляндарным плане, зацверджаным ЦВК) выбарчыя камісіі ў Мазыры не працавалі. Тыя, хто ствараў графік працы Мазырскай раённай камісіі, акруговых камісіяў, ня ўлічылі патрабаванняў Выбарчага кодэкса.
З іншага боку, як вылучацца? Да гэтага часу ў мясцовай прэсе не надрукаваны назвы, нумары, межы і іншая неабходная інфармацыя, датычная выбарчых акругаў. І гэта пры тым, што ў складзе Мазырскай раённай выбарчай камісіі галоўны рэдактар раённай газеты “Жыццё Палесся” Ларыса Чорная.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”