viasna on patreon

Наваполацк: Першы дэмакратычны прэтэндэнт у кандыдаты зарэгістраваў ініцыятыўную групу

2010 2010-02-14T16:53:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку зарэгістравана  ініцыятыўная група па выбарах у гарадскі Савет сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча. Уладзімір ідзе на мясцовыя выбары па 16-ай гарадской акрузе.

У ініцыятыўную групу, акрамя самога Удадзіміра, уваходзяць 7 чалавек. Сам прэтэндэнт у кандыдаты спакойна ставіцца да магчымай забароны на збор подпісаў у грамадскіх месцах.

-- Гэта мала актуальна для кампаніі  па мясцовых выбарах. Як правіла, у крамах і на прыпынках  знаходзяцца людзі з розных  акругаў. Дадзеная мера будзе  дзейснай на парламецкіх і  прэзідэнцкіх выбарах, зараз, на маю думку, яе проста “абкатваюць”. Я і мая каманда ўсё роўна збіраліся збіраць подпісы метадам  “ад дзвярэй да дзвярэй”. Гэта  найбольш карысна для таго, каб  адчуць настрой выбарцаў, зразумець  іх праблемы, -- сцвярджае Уладзімір  Кунцэвіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства