viasna on patreon

Барысаўскі раён: Сельсавецкая галоснасць…

2010 2010-02-12T14:10:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два тыдні не мог выканаць просьбу жыхароў вёсак Вялікая  Ухалода і Малая Ухалода Барысаўскага раёна праваабаронца Мікалай Петрушэнка. Ініцыятыўная група,  якая пажадала вылучыць сваю аднавяскоўку ў Міатчанскі сельскі Савет, звярнулася да яго з просьбай дапамагчы падрыхтаваць тэкст заявы. Аднак людзі, якія пражываюць у вёсках Вялікая і Малая Ухалода, не ведалі, якім чынам праходзяць межы выбарчых акруг па выбарах у сельсавет.

 

Мікалай Петрушэнка два тыдні тэлефанаваў у сельскую тэрытарыяльную камісію, але тэлефон маўчаў, або трубку бралі людзі некампетэнтныя, нягледзячы на тое, што адзін з сяброў выбарчай камісіі павінен быў, па ідэі, увесь час знаходзіцца каля тэлефона. Урэшце, высвятлілася, што ўдакладніць межы выбарчых акруг можна было толькі ў самім сельсавеце, дзе спіс быў вывешаны на дошцы аб'яў.

 

Гэта значыць, жыхарам 22-х вёсак, якія ўваходзяць у Міатчанскі сельсавет, для таго, каб азнаёміцца з гэтай інфармацыяй, неабходна было адправіцца ў няблізкую дарогу. Са спісам тэрытарыяльных акруг па выбарах у сельсавет не былі азнаёмлены не толькі жыхары вёсак, у якіх гэтыя спісы павінны былі б быць вывешаны ў месцах, дзе часцей за ўсё збіраюцца людзі, але нават старасты.

 

“Як разумець такое забеспячэнне галоснасці і адкрытасці пры правядзенні выбараў, пра якія так часта кажа спадарыня Ярмошына?" - здзіўляецца праваабаронца.

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства