viasna on patreon

У барысаўскіх акруговых камісіях абыйшліся без апазіцыянераў

2010 2010-02-12T08:11:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага газета абласной вертыкалі "Мінская праўда" апублікавала  рашэнне прэзідыўма Менскага абласнога Савета дэпутатаў і Менскага абласнога выканаўчага камітэта аб стварэнні  акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Менскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, а таксама персанальны склад камісій сарака акруг. Хто ўвайшоў у склад астатніх дваццаці камісій, чытачы газеты, відавочна, даведаюцца ў суботу 13 лютага.

Сярод сяброў васьмі акруговых камісій, якія будуць працаваць на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў акругах №№25-32, няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі. Затое ў кожнай камісіі ёсць прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.  Толькі ў адной акруговай камісіі няма прадстаўніка Камуністычнай партыі Беларусі. У шэсць камісій патрапілі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларускі рэспубліканскі саюз жанчын”.

Ад грамадскага аб'яднання ветэранаў дэлегаваны чатыры чалавекі, трое прадстаўляюць аб’яднанне “Чырвоны Крыж” і адзін - Ліберальна-дэмакратычную партыю Рэспублікі Беларусь.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства