Прэзыдэнт Польшчы выказаў падтрымку паплечнікам Анжалікі Борыс
https://spring96.org/be/news/31281
2010
2010-02-09T17:03:00+0200
2010-02-09T17:03:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамляе Радыё Свабода, на сайце прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зьявілася паведамленьне аб тым, што ён зноў выказвае поўную падтрымку Саюзу палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.
У паведамленьні зьмяшчаюцца словы салідарнасьці зь землякамі ў Беларусі, якія па-ранейшаму зазнаюць нематываваныя рэпрэсіі. У сучасным сьвеце захаваньне правоў нацыянальных меншасьцяў - гэта адзін з канонаў элемэнтарных правоў чалавека, гаворыцца далей. Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы плянуе ў найбліжэйшы час запрасіць Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў, зазначана на сайце.