viasna on patreon

Мазыр: Мясцовая газета да гэтага часу не апублікавала неабходныя звесткі пра камісіі

2010 2010-02-10T14:21:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазыры да гэтага  часу выбаршчыкі ня могуць азнаёміцца з назвай, номерам, межамі, колькасцю выбаршчыкаў і месцам знаходжання тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Мазырскі раённы Савет дэпутатаў.

Згодна з Каляндарным планам, апублікаванне дадзенай інфармацыі павінна адбыцца не пазней 3 лютага 2010 года ўключна. Аднак да гэтага часу мясцовая газета “Жыццё Палесся “ надрукавала толькі склад Мазырскай раёнай камісіі і сельскіх выбарчых камісіяў.

І гэта пры тым, што ў склад Мазырскай раённай камісіі ўключаны галоўны рэдактар гэтай газеты, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Мазырскі райвыканкам і Мазырскі райсавет.

Мазырская раёная камісія падмацавана таксама начальнікам Мазырскага ГРАУС Зыкуном Пятром Сямонавічам.

Старшынёй камісіі ўжо колькі выбарчых кампаніяў абіраецца кіраўнік справамі райвыканкама Пашынскі Міхал Мікалаевіч.

“Доўгажыхарамі” выбарчай камісіі таксама з’яўляюцца сакратар – Байкова (Уласевіч) Вераніка Анатольеўна (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама) і намеснікам – Прыходзька Юлія Міхайлаўна (дырэктар УА “Мазырскі дзяржаўны медычны каледж”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства