viasna on patreon

“Рухам у патрэбным накірунку” ацэньваюцца вынікі фармавання акруговых камісій

2010 2010-02-10T08:46:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апазіцыйныя партыі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку на Віцебшчыне, аналізуюць сітуацыю, якая склалася пасля фармавання акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.

Паводле канчатковых дадзеных, з 13 кандыдатаў у сябры акруговых выбарчых камісій ад Партыі БНФ уключаныя былі 4, з 30 кандыдатаў ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у камісіях будуць працаваць 15 сяброў, ад Беларускай сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада” стаў сябрам камісіі толькі 1 актывіст.

Віцебская абласная арганізацыя партыі АГП не вылучала ў склад акруговых выбаркамаў ні аднаго свайго сябра.

Па меркаванні старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, у цэлым абласная арганізацыя задаволеная тым, што ў чацвярых сяброў партыі атрымалася патрапіць у акруговыя выбарчыя камісіі. Два сябры партыі будуць працаваць у абласным цэнтры і двое ў акруговых камісіях, размешчаных у раённых гарадах: у Гарадку і адзін у Шаркаўшчыне.

“Ідэальны варыянт - калі б у камісіі патрапілі ўсе 15 кандыдатаў ад партыі. Аднак трэба быць рэалістам. На мінулых выбарах у мясцовыя Саветы ў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіях не было ні аднаго нашага прадстаўніка. У гэты раз у камісіях прадстаўнікі ёсць, і гэта ўжо рух у патрэбным накірунку,” - лічыць лідэр віцебскіх БНФаўцаў К. Смолікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства