Беларускія назіральнікі выявілі парушэньні на украінскіх выбарах
Беларускія назіральнікі ад ENEMO (Еўрапейская сетка арганізацый па назіраньні за выбарамі) выявілі шэраг парушэньняў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, паведаміў каардынатар доўгатэрміновых назіральнікаў гэтай арганізацыі Алі Аліеў. Аб гэтым піша БелаПАН.
Па яго словах, за ходам выбарчага працэсу назіралі 32 прадстаўнікі РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна": 12 - у Жытомірскай вобласьці, 10 - у Ровенскай, 8 - у Днепрапятроўскай, 2 - у Сумскай.
Як адзначыў Аліеў, перашкод працы беларускіх назіральнікаў ніхто не чыніў. Усяго ENEMO накіравала ва Украіну 450 кароткатэрміновых назіральнікаў для маніторынгу ўсіх этапаў працэсу галасаваньня. Акрамя таго, як паведамілі кіраўнікі ENEMO 8 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, было накіравана восем кароткатэрміновых назіральнікаў на ўчасткі ў ўкраінскіх пасольствах і консульствах, у тым ліку па адным - у Мінск і Брэст. Па словах Аліева, заўваг ад назіральнікаў на беларускіх участках не паступала.
Выяўленыя парушэньні не насілі сістэмнага характару і істотна не паўплывалі на вынікі выбараў, лічаць у ENEMO.