viasna on patreon

Барысаўскую раённую камісію ўзначаліў супрацоўнік выканкаму

2010 2010-02-05T17:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце барысаўскай раённай вертыкалі "Адзінства" 3 лютага з'явілася чарговая інфармацыя на тэму выбараў. Апублікавана рашэнне выбарчай камісіі №2 ад 1 лютага 2010 года "Аб стварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Барысаўскі раённы Савет дэпутатаў 26 склікання".

 

Нічога прынцыпова новага ў параўнанні з выбарамі Савету 25-го склікання ў рашэнні  няма. Створаны 34 выбарчыя акругі, з 27 размешчаны на тэрыторыі горада, і яшчэ сем на тэрыторыі сельсаветаў Барысаўскага раёна.

 

З публікацыі становіцца зразумела, хто быў абраны старшынёй, а хто - сакратаром раённай камісіі на першым яе паседжанні.  Як і меркавалася, узначалілі камісію неаднаразова правераныя ў  самых розных выбарчых кампаніях людзі.

 

Старшынёй абраны намеснік начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалай Зелянкевіч (вылучыўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў), а сакратаром - бібліятэкар сярэдняй школы №11 гораду Таццяна Стасава.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства