viasna on patreon

Салігорск: “Шляхі” супрацоўнікаў выканкаму ў камісію

2010 2010-02-05T17:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад Салігорскай раённай выбарчай камісіі прэтэндавала 14 вылучэнцаў, з іх адзіннаццаць чалавек былі ўключаны ў яе склад. Старшынёй абраны супрацоўнік Салігорскага выканаўчага камітэту Міхаіл Якімовіч, ягоным намесьнікам ідэоляг РУП ПА "Беларуськалій" Махлай Анатоль Уладзіміравіч.

Варта зазначыць, што згодна з апублікаванымі дадзенымі, кожны трэці сябра камісіі –вылучэнец шляхам збору подпісаў грамадзянаў, і патрэбная колькасць – ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Але калі ведаць месцы працы такіх вылучэнцаў (а гэтага не паведамляецца ў газеце), то акажацца, што некаторыя з іх, як той жа Якімовіч Міхаіл, працуюць у Салігорскім райвыканкаме (ён быў старшынём акруговай камісіі падчас мінулых парламенцкіх выбараў), як і вылучэнка ад БРСМ Вярыга Святлана. Радзюк Сьвятлана, якая ў 2008 годзе вылучалася ў акруговую камісію ад выканкаму, зараз прайшла па квоце грамадскіх аб’яднаняў, вылучыўшыся ад прафсаюзаў супрацоўнікаў дзяржаўных і іншых установаў.

Наогул,  сем з адзінаццаці сябраў камісіі ўжо працавалі разам у складзе адной камісіі падчас парлямэнцкіх выбараў у 2008 годзе.

Агулам, камісія выглядае праверанай часам і ідэолагамі:

Атрошкін Эдуард Мікалаевіч – Рэспубліканская партыі працы і справядлівасьці

Вярыга Сьвятлана Мікалаеўна – “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”, месца працы – Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.

Махлай Анатоль Уладзіміравіч – галоўны ідэоляг РУП ПА “Беларуськалій”, вылучаецца ад “Белай Русі”. Быў у складзе камісіі ў 2008 годзе.

Несьцярэнка Леанід Іванавіч – шляхам збору подпісаў, быў у складзе камісіі ў 2008 годзе.

Пенязь Васіль Паўлавіч – шляхам збору подпісаў, быў у складзе камісіі ў 2008 годзе. Дырэктар хлебазавода.

Пятрушэўская Жанна Аляксандраўна -  ад працоўнага калектыву “Чапелеўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа”, была ў складзе камісіі ў 2008 годзе

Пяшкур Канстанцін Васільевіч – ад працоўнага калектыву “Салігорская цэнтральная раённая бальніца”, быў у складзе камісіі ў 2008 годзе

Радзюк Сьвятлана Мікалаеўна – ад прафсаюза супрацоўнікаў дзяржаўных і іншых установаў. У 2008 годзе вылучалася ад выканаўчага камітэту.

Рэчыц Людміла Іванаўна – ад “Беларускага саюза жанчын”, была ў складзе камісіі ў 2008 годзе.

Якімовіч Міхал Сяргеевіч – шляхам збору подпісаў. На мінулых выбарах вылучаўся ад выканкаму і быў старшынём камісіі. Працуе ў Салігорскім райвыканкаме.

Якаўлеў Міхал Віктаравіч – шляхам збору подпісаў.

Як мы ўжо зазначалі, салігорскія дэмакратычныя і незалежныя грамадзкія арганізацыі ня прымалі ўдзел у фармаваньні складу камісіі, палічыўшы гэта “бессэнсоўным” з палітычных прычынаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства