Баранавічы: Войска як альтэрнатыва ўдзелу ў выбарах
У Баранавічах ад апазіцыйных сіл толькі прадстаўнікі незарэгістраванай Парыті БХД вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій па выбарах у абластныя Саветы дэрутатаў. Шляхам збору подпісаў у склад Баранавіцкай паўднёва-заходняй выбарчай акругі № 20 вылучаны актывіст БХД Аляксей Марозаў, а ў склад Баранавіцкай паўночна-усходняй выбарчай акругі № 16 вылучана таксама актывістка БХД Таццяна Малашчанка. Тыдзень таму яны вылучаліся ў Баранавіцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію, але не прайшлі.
Выбарчая актыўнасць маладога сябра БХД Аляксея Марозава нечакана зацікавіла Баранавіцкі ваенны аб’яднаны камісарыят. Як лічыць сам Аляксей Марозаў ён можа хутка апынуцца ў беларускім войску, бо яму ўжо неаднаразова тэлефанавалі з ваекамату.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”