Барысаў: Удзел сябраў АГП у выбарах будзе залежыць ад фармавання ўчастковых камісій
Як паведаміў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхась Васільеў, не менш за восем сябраў яго партыі гатовыя балатавацца на выбарах у мясцовыя Саветы ў Барысаўскім рэгіёне. Аднак канчатковае рашэнне пра ўдзел у выбарах прадстаўнікі АГП прымуць пасля фармавання ўчастковых камісій.
"Калі ў іх склад не ўвойдуць актывісты дэмакратычнай апазіцыі, удзел у выбарах з загадзя прадказальным "элегантным" вынікам не мае ніякага сэнсу. Мяркуючы па тым, як былі ўтвораны Менская абласная і Барысаўская раённая выбарчыя камісіі, так званая лібералізацыя выбарчага працэсу - нішто іншае як фарс. Але, тым не менш, у нас людзі баявыя, не ўсе адмовяцца здавацца без бою. Тры чалавека збіраюцца ісці "да пераможнага канца", - заявіў Міхась Васільеў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"