viasna on patreon

Беларускія палітычныя ўцекачы ў Бруселі змагаюцца за вызваленьне беларускіх палітзьняволеных

2005 2005-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада ў цэнтры Брусэлю пачалася галадоўка беларускіх палітычных уцекачоў, мэта якой дамагчыся вызваленьня Міколы Аўтоховіча і ўсіх палітзьняволеных, а ад ўладаў Эўрапейскага Зьвязу неадкладнага стварэньня аўтарытэтнай міжнароднай камісіі, якая б правяла незалежнае сьледзтва ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў.
Трое беларускіх палітычных уцекачоў, што жывуць у краінах Бенілюксу, разьямясьціліся на брусэльскім пляцы Шумана, дзе знаходзяцца штаб-кватэры вядучых эрапейскіх структураў, сярод якіх – Рада Эўропы і Эўрапейская камісія.
Галадоўнікі кажуць, што будуць працягваць галадаць на пляцы Шумана да часу, пакуль ім ня стане дрэнна. У акцыі ў якасьці назіральнікаў бяруць удзел сябры Беларускага Еўрапейскага задзіночаньня. Лідэр гэтай арагнізацыі Зьміцер Піменаў патлумачыў: “Мы папярэдзілі паліцыю, што на пляцы Шумана будзе адбывацца галадоўка. Калі ніхто нас не адгоніць, дык будзем стаяць і заўтра і пасьлязаўтра”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства