Баранавічы: Дзе знаходзіцца камісія і колькі ў яе складзе дзяржчыноўнікаў - невядома
https://spring96.org/be/news/31158
2010
2010-02-03T13:58:32+0200
2010-02-03T13:58:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала на першай старонцы склад гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Аднак газета не паведаміла не толькі тэлеф, але і адрас выбарчай камісіі.
Звесткі аб сябрах камісіі таксама няпоўныя. Напрыклад, газета не паведамляе месца працы сяброў камісіі.
Па новых зменах Выбарчага кодэксу ў гарадской выбарчай камісіі не павінна быць больш за 30% прадстаўнікоў дзяржаўных структур. Аналізуючы склад камісіі, які падала Баранавіцкая дзяржаўная газета, немагчыма падлічыць колькасць дзяржаўных чыноўнікаў, якія трапілі ў склад выбарчай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”