viasna on patreon

Выбары ідуць поўным ходам, а Выбарчых кодэксаў новай рэдакцыі няма

2010 2010-02-03T11:44:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гомельскіх кнігарнях адсутнічае Выбарчы кодэкс у новай рэдакцыі, са зменамі і дапаўненнямі. У крамах абяцаюць магчымае з'яўленне кодэкса толькі на наступным тыдні,  хоць зараз актыўна ідзе выбарчая кампанія — ужо створаны тэрытарыяльныя камісіі і вызначаны акругі.

Тым не менш, яшчэ 12 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі паступіць у продаж 1 лютага 2010 года.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскаці Гомеля заўважаюць, што карыстаюцца ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя саветы новым кодэксам, спампаваным з Інтэрнэту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства