viasna on patreon

Менск: Першыя суды па неўключэнні ў выбаркамы

2010 2010-02-03T11:36:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 3 лютага, у Менскім гарадскім судзе Партыя БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у Менскую гарадскую выбарчую камісію. Пачатак судовых паседжанняў – у 14.30 і 16.00.

У склад камісіі не былі ўключаны юрыст Уладзімір Лабковіч, які вылучаўся ад Партыі БНФ, і палітолаг Юрый Чавусаў, які вылучаўся ад ГА БНФ "Адраджэнне".

Фармаванне Менскай гарадской выбарчай камісіі адбылося падчас сумеснага паседжання прэзідыумаў Менскага гарадскога Савета і Менгарвыканкаму 28 студзеня. У гэты ж дзень суб’екты, якія накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, падалі ў Менскі гарадскі суд скаргі на рашэнне прэзідыума Менгарсавета і Менгарвыканкама аб адхіленні вылучаных імі  кандыдатур.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства