Марыю Багдановіч затрымалі ў Гомлі за распаўсюд газэтаў
Прес-служба БАЖу паведаміла, што 7 лістапада ў Гомелі на плошчы Леніна супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра АГП Марыю Багдановіч, калі яна раздавала гараджанам газэты "Товарищ" (выданне Партыі камуністаў беларускай) з укладзенай у яго ўлёткай аб праблемах жыллёва-камунальнай гаспадаркі.Сп. Багдановіч пратрымалі ў апорным пункце міліцыі каля 2 гадзін, узяўшы з яе тлумачэнні і забраўшы 72 асобнікі газеты. Пратаколу супрацоўнікі міліцыі не складалі. Як адзначыла М. Багдановіч, асноўныя прэтэнзіі ахоўнікаў парадку былі звязаныя з улёткай, якая не мела выходных дадзеных і, па іх меркаванні, не мела права на распаўсюд. (Ва ўлётцы была параўнальная табліца кошту камунальных паслуг у 2001 і 2004 гг., а таксама выказванні прадстаўнікоў улады і простых грамадзян на гэтую тэму).