viasna on patreon

Беларускія памежнікі не прапусьцілі ў Польшчу Анжаліку Арэхву — актывістку Саюзу палякаў, які не прызнаюць улады.

2005 2005-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На чыгуначным вакзале ў Горадні ў яе забралі пашпарт.

Анжаліка Арэхва ехала ў Беласток па справах Саюзу палякаў. Яна набыла квіток на цягнік да Кузьніцы Беластоцкай. У зале догляду пасажыраў яе вельмі пільна агледзелі мытнікі і прапусьцілі, а вось памежны кантроль прайсьці не ўдалося.

“У мяне забралі пашпарт і матывавалі гэта тым, што сумняюцца ў сапраўднасьці маёй пячаткі аб выезьдзе “ва ўсе краіны сьвету”. Яна была зроблена паскораным чынам у абласным АВІРы. Памежнікі сказалі: у вас прапіска лідзкая, чаму вы рабілі у абласным АВІРы, і чаму паскорана? Мы сумняемся, трэба спраўдзіць”, -- паведаміла Арэхава “Радыё Свабода”.

Анжаліка Арэхва раней была дырэктарам грамадзкай школы пры Саюзе палякаў. Да сёньняшняга дня апроч яе ня меў магчымасьці наведваць Польшчу толькі адзін з актывістаў Саюзу палякаў, гэта — рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут. Яму АВІР скасаваў пячатку аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету. Гэты было зроблена на падставе судовага рашэньня. Суд пакараў журналіста за тое, што ім не да канца сплачаны штраф памерам 5 мільёнаў 100 тысяч рублёў за ўдзел у пікеце ў абарону газэты “Glos znad Niemna”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства