viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі скасавала рэгістрацыю газеты «Курьер из Борисова»

2005 2005-11-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка Міністэрства інфармацыі выдала загад аб прызнанні несапраўдным пасведчання аб рэгістрацыі недзяржаўнай газеты "Курьер из Борисова". Пра гэта прадстаўнікі рэдакцыі паведамілі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 1 лістапада. Між тым, заснавальнікі газеты працягваюць змагацца за сваё права на існаванне.

У загадзе гаворыцца, што пасведчанне прызнана несапраўдным на падставе рашэння Гаспадарчага суда Мінскай вобласці ад 22 жніўня г.г. і выпіскі з пратакола ліквідацыйнай камісіі ТДА "Пресс-сервис" ад 28 верасня. Загад падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Нагадаем, што ў жніўні суд задаволіў зыск Мінскага аблвыканкама аб ліквідацыі ТДА "Пресс-сервис", якое выступае заснавальнікам газеты "Курьер из Борисова". Суддзя Тамара Бенчук прыняла пазіцыю аблвыканкама і вырашыла прызнаць несапраўднай рэгістрацыю "Пресс-сервис", прызначыць ліквідацыйную камісію і зліквідаваць прадпрыемства да 1 студзеня 2006 г.

Між тым, прадстаўнікі "Пресс-сервис" прайшлі яшчэ не ўсе магчымыя інстанцыі па абскарджанні гэтага рашэння: днямі яны падалі касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства