viasna on patreon

Гомельскія ўлады пераследуюць незалежную прэсу

2005 2005-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 кастрычніка прэсавы сакратар Гомельскага аблвыканкама Яўген Пабалавец адмовіўся прадаставіць уласнай карэспандэнтцы агенцтва БелаПАН Алене Пасканнай інфармацыю аб праграме візіту ў вобласць міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава. Ён заявіў, што журналістка пазбаўленая акрэдытацыі, якая дае магчымасць працаваць карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва.

Алена Пасканная папрасіла прадаставіць ёй афіцыйны дакумент, у якім былі б выкладзеныя прычыны адмовы ў акрэдытацыі. Праз некаторы час прэс-сакратар аблвыканкаму патэлефанаваў і сказаў, што на нейкія мерапрыемствы журналістку будуць пускаць, а на нейкія - не. "Баюся, што пры такім варыянце хутка ўся інфармацыя для мяне стане недаступнай", - сказала Алена Пасканная ў гутарцы з прадстаўніком службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Па інфармацыі БАЖ, пагроза пазбаўлення А. Пасканнай акрэдытацыі ўзнікла з-за незадаволенасці прадстаўнікоў аблвыканкама тым, што некаторыя паведамленні карэспандэнткі БелаПАН перадрукоўвала газета "Народная воля".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства