Да мастака Зьміцера Іваноўскага, які дванаццатыя суткі трымае галадоўку пратэста ў сьпецпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Гродна, не пускаюць адваката.
Скаргу з патрабаваннем адмены адміністратыўнага арышту ў дачыненні да гарадзенскага мастака Зміцера Іваноўскага у гарадзенскі абласны суд падаў прадстаўнік Іваноўскага старшыня абласнога аддзялення беларускага хельсінскага камітэта Аляксандр Антанюк. Тэкст скаргі Антанюк не змог узгадніць са сваім давяральнікам. У пятніцу 7 студзеня начальнік Кастрычніцкага РАУС Генадзь Хацько адмовіўся пусціць Антанюка да Зміцера Іваноўскага.
- Я прынес пісьмовае хадайніцтва, каб мяне пусцілі да Іваноўскага, але Хацько сказаў: “у мяне не дом спатканняў”, - гаворыць Антанюк.
Антанюк намераны абскарджваць дзеянні Хацько з абласное Упраўленне унутранных спраў і пракуратуру. Сам Хацько адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю
Мастак Зміцер Іваноўскі быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту па абвінавачанню ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынга прадпрымальнікаў каля будынка аблвыканкама напрыканцы студзеня. Пасля аглашэння рашэння ён абвесціў галадоўку ў зале суда.
Аліна Кабаева
pahonia.promedia.by