viasna on patreon

Справа за дабрачынныя акцыі ў Берасці прыпыненая

2009 2009-12-28T15:41:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg

Берасцейскі суд Ленінскага раёна прыпыніў сёння адміністрацыйную  справу супраць Святланы Новікавай і Аляксандра Казлянкова.

"Падставай для абвінавачання актывістаў стала разцяжка “ежа супраць бомбаў”, з якой актывісты кожную нядзелю праводзілі дабрачынную акцыю па раздачы харчоў малазабяспечанысм жыхарам гораду", -  сказала Святлана Новікава.

"Калі мы кармілі людзей. пратакол пісалі на нас дваіх, на мяне перапісалі, а Аляксандр не прыйшоў. Суд павінен быў пачацца ў 11 гадзін. але пакуль чакаем, мы спадзяемся , што ўсё будзе нармальна, здымуць наказанне."

Актывістка паведаміла, што апроч спынення адміністрацыйнай справы ў судзе разцяжку з надпісам ім не вярнулі. Тым не менш маладыя актывісты кажуць, што надалей будуць праводзіць дабрачынныя акцыі ў Берасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства