Саюз палякаў: новыя рэпрэсіі
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў у межах праверкі праводзяць допыт кіраўніцтва Івянецкага аддзела саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
Больш за гадзіну цягнецца допыт бугалтаркі Івянецкага аддзела Рамуальды Мірон.
Міліцыянты ажыццяўляюць праверку дакумантаў і цікавяцца гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі. Да гэтага праверку Івянецкага аддзела саюза палякаў ажыццяўлялі супрацоўнікі камітэта дзяржаўнага кантроля.
Як лічыць старшыня галоўнай рады непрызнаванага ўладамі саюза палякаў Анджэй Пачобут, дзеянні міліцыянтаў носяць мэтанакіраваны характар:
- Захады ўладаў накіраваныя перш за ўсё на тое, каб прымусіць арганізацыю і яе кіраўніцтва перайсці ў склад праўладнага саюза палякаў. Шматлікія праверкі на маю думку маюць на мэце псіхалагічны ціск на людзей,якія падтрымліваюць Анжаліку Борыс і не хочуць уваходзіць у шэрагі праўладнай структуры.
Кіраўніцтва Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў адмовілася каментаваць Рацыі прычыны праверкі. Міліцыянты ў сваёй адмове спаслаліся на службовую таямніцу і адпаведную сакрэтнасць дадзенай справы.