Адбылася адкрытая сустрэча ў межах святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека
У першай частцы прысутныя былі адразу ж азнаёмлены з тэмай сустрэчы, пасля чаго ўвазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены шэраг відэаролікаў, кожны з якіх адлюстроўваў адзін з нешматлікіх артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Убачанае не пакінула нікога абыякавым, што дазволіла без прэлюдый адразу ж перайсці да наступнай часткі.
Другая частка складалася з прэзентацый/перформансаў і дыскусій. Крыніцамі "першага" былі Moladz.org , МПГ "Студэнцкая Рада" , Кампанія за АГС у Беларусі .Удзельнікамі ж "другога" былі ўсе ахвочыя, што можна атаясамляць з “правам кожнага у гэты вечар на слова”.
Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі дыскусій атрымалі памятныя прызы і падарункі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, амаль хатняй атмасферы, што дало магчымасць усім жадаючым прадставіць свой пункт гледжання па хвалюючых пытаннях.