viasna on patreon

Фестываль дакументальных фільмаў да сусветнага Дня правоў чалавека

2009 2009-12-01T15:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да сусветнага Дня правоў чалавека, 10 снежня, мінскія актывісты Руху "За Свабоду" арганізуюць паказ трох дакументальных кінастужак на праваабарончую тэматыку, якія дэманстраваліся ўвесну 2009 года на чэшскім фестывалі "Адзіны свет".

Увазе гледачоў прапануюцца стужкі:

• “Маліцеся за вяртанне д’ябла ў пекла” ( ЗША / 2008 г.)
Незвычайная гісторыя вялікай мужнасці мусульманскіх і хрысціянскіх жанчын у Ліберыі, якія, не зважаючы на рознасць веры, разам змагаюцца за спыненне крывавай грамадзянскай вайны, якая бушуе ў краіне.

• “Бірма VJ – Рэпартаж з закрытай краіны” (Нарвегія, Швецыя, Данія, Вялікабрытанія)
Кінастужка прысвечана працы мясцовых журналістаў ва ўмовах жорсткай дыктатуры Бірмы.  Матэрыялы, зробленыя мясцовымі журналістамі падчас супрацьурадавых выступаў і іх задушэння ў 2007 годзе, трапілі ва ўсе вядучыя інфармацыйных агенцыі свету, бо яны сталіся адзінай крыніцай інфармацыі пра актуальную сітуацыю ў краіне.

• "Сіла бяссільных" (Чэхія)

Гэта стужка пра важнасць для развіцця грамадзянскай супольнасці прааналізаваць і зрабіць высновы з  памылак мінулага. Фільм, каментаваны лаўрэатам прэміі “Оскар” Джэрэмі Айрансам, шукае адказу, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытая.

Стужкі будуць дэманстравацца 7-9 снежня ў канферэнц-залі гатэлю Crown Plaza (Кірава,13, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30.

У дні правядзення фестывалю актывісты Руху арганізуюць правядзенне конкурсу, прымеркаванага Дню правоў чалавека.


Уваход на мерапрыемства вольны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства