viasna on patreon

У Мінску распачнецца фестываль дакументальных фільмаў прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека

2009 2009-12-07T14:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dek2.jpg

Каардынатарам паказу кінастужак, якія прапануюць менскім гледачам актывісты руху “За свабоду”, з’яўляецца Ірына Бохан:

- Ідэя ўзнікла ў нас разам з нашымі чэскімі партнёрамі, з арганізатарамі чэшскага кінафестывалю “Адзіны свет“, які праходзіць у Чэхіі ўжо на працягу 11 гадоў. Наша ідэя, гэта фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека - паказаць гледачам, як у іншых краінах людзі змагаліся за свае правы. Мы чакаем усіх наведвальнікаў, але галоўным чынам хацелі б далучыць да ўдзелу менавіта незангажаваную публіку, людзей, якія яшчэ нідзе не ўдзельнічаюць, але цікавяцца правамі чалавека.

У дні правядзення фестывалю, арганізатары правядуць сярод усіх наведвальнікаў конкурс прымеркаваны да дня правоў чалавека. Кінапаказы, уваход на якія вольны для ўсіх жадаючых, працягнуцца 3 дні, з 7 па 9 снежня ў канферэнц-залі гатэлю Crown Plaza (Кірава,13, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30. Падрабязную інфармацыю, расклад кінасеансаў і інфармацыю пра фільмы, якія будуць прэзентавацца на фестывалі можна даведацца на сайце арганізатараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства