viasna on patreon

Адзіны мітынг на ўсю Беларусь

2009 2009-12-15T13:08:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзіны мітынг, прымеркаваны да 61-й гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднаму дню правоў чалавека, афіцыйна адбыўся ў Берасці. На стадыёне “Лакаматыў”, які мясцовыя ўлады вызначылі адзіным месцам для правядзеньня масавых мерапрыемтваў 10 снежна сабралася некалькі дзесяткаў чалавек, сярод якіх прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, праваабаронцы, актывісты партый і рухаў.

Як паведаміў БелаПАН, удзельнікі мітынгу ў сваім выступе ўздымалі праблемы захавання правоў чалавека ў Беларусі, і брэсцкім рэгіёне ў прыватнасці, - права на працу пры існуючай кантрактнай сістэме, права на дастойную зарплату, на свабоду шэсьцяў, мітынгаў і сходаў, а таксама праблемы, з якімі сутыкаюцца ў рэгіёне незалежныя прафсаюзы і апазіцыйныя партыі.На мітынгу таксама адзначалася, што ў гэтым мерапрыемстве прыняў бы ўдзел значна больш жыхароў абласнога цэнтра, калі б акцыя праходзіла не на стадыёне, які абнесены бетонным плотам і знаходзіцца ў сектары прыватных забудоў. Гэта адзінае месца ў горадзе, пэўны для масавых мерапрыемстваў гарвыканкамам.

Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю, у якой, у прыватнасці, выказваюць пратэст супраць парушэньняў правоў чалавека і заяўляюць аб неабходнасці аб'яднання намаганняў усіх зацікаўленых структур, арганізацый і грамадзян для вырашэння гэтых праблем. Дадзеная рэзалюцыя будзе накіравана мясцовым уладам.

"Мітынг яшчэ раз паказаў, што ў рэгіёне вядзецца маніторынг парушэньняў правоў чалавека, і неабходна зрабіць так, каб улада прыняла меры па іх ліквідацыі", - сказаў БелаПАН адзін з удзельнікаў мітынгу праваабаронца Уладзімір Малей.

Адзначаўся Дзень правоў чалавека і ў Вільні. Тут з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека адбылося прэзэнтаваньне і абмяркаваньне правоў чалавека ў Беларусі, Чачні ды Тыбеце. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў  “Цэнтр дасьледваньня генацыду і рэзэстэнцыі ў Літве” пры падтрымцы беларускай маладзёвая ініцыятывы StudAlliance, а таксама грамадскія арганізацыі спачуваючыя Тыбету ды чачэнская грамада ў Літве.

Праблему з правамі чалавека ў Беларусі прэзэнтаваў прадстаўнік Маладога Фронту ў Літве, а таксама каардынатар StudAllince, Кірыл Атаманчык.

Беларускім бокам былі агучаны праблемы зьвязаныя з парушэньнямі беларускімі ўладамі заканадаўства, разгонамі мірных сходаў у Беларусі, рэпрэсіямі супраць грамадскіх арганізацый ды асобных людзей. Была агучана праблема зьніклых апанентаў рэжыму і сітуацыі, якая склалася вакол актывісткі МФ Таццяны Шапуцькі. Падрыхтаваны адмысловы інфармацыйны стэнд, а таксама прадэманстраваныя відэа-ролікі.

Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі літоўскіх грамадскіх арганізацый, а таксама парламентары Сейму Літвы. Кірыл Атаманчык заклікаў іх не быць абыякавымі да праблемы, што зьвязаная з выключэньнем Таццяны Шапуцькі з ВНУ і як мага хучэй паўплываць на такога роду палітыку беларускіх уладаў.

У многіх гарадах Беларусі праваабаронцы выйшлі 10 снежня на вуліцы,  каб звярнуць увагу жыхароў на праблемы з правамі чалавека, раздаць тэксты Усеагульнай дэкларацыі ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы.

Нагадаем, што На Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы ў 14 гарадах Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства