viasna on patreon

Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 24 скліканьня (па афіцыйных зьвестках)

2003 2003-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 студзеня скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 24 скліканьня. Вынікі рэгістрацыі, агучаныя 5 лютага на прэс-канферэнцы старшынёй Цэнтральнай камісіі Л. Яромошынай, па яе словах, не зьяўляюцца канчатковымі, паколькі па шэрагу адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў пададзеныя і разглядаюцца судовыя зыскі. Колькасьць кандыдатаў можа зьмяніцца, але не нашмат і ў бок павелічэньня.
Па дадзеных абласных і Мінскай гарадзкой выбарчых камісіяў, зарэгістравана 25 805 кандыдатаў у дэпутаты, адмоўлена ў рэгістрацыі па ўсіх узроўнях Саветаў 762 прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат, што складае 2,9% ад усіх прэтэндэнтаў.
У абласныя Саветы было вылучана 769 чалавек, зарэгістравана 569 кандыдатаў у дэпутаты, адмолўлена 200 чалавекам (26%).
У Мінскі гарадзкі Савет вылучалася 305 прэтэндэнтаў, зарэгістравана 165 кандыдатаў, адмоўлена 140 прэтэндэнтам (45,9%). Разглядаецца ў Мінскай гарадзкой камісіі 11 спрэчных заяваў, 6 незарэгістраваных прэтэндэнтаў зьвярнуліся ў Мінскі гарадзкі суд.
У раённыя Саветы вылучалася 4795 чалавек, зарэгістравана 4658, адмоўлена ў рэгістрацыі 137 (2,9%).
У гарадзкія (гарадоў абласнога падпарадкаваньня) вылучалася 1572 чалавек, зарэгістравана 1355, адмоўлена ў рэгістрацыі 217 (13,8%).
У гарадзкія (гарадоў раённага падпарадкаваньня) Саветы адмоўлена толькі 3 прэтэндэнтам (1%). У пасялковыя Саветы адмоўлена 8 прэтэндэнтам (0,7%), у сельскія адмоўлена 57 чалавекам (0,3%).
У Брэсцкай вобласьці адмоўлена ў рэгістрацыі 72 прэтэндэнтам па ўсіх узроўнях Саветаў (1,8%), у Віцебскай – 112 (2,4%), у Гомельскай вобласьці -- 87 (1,8%), у Гродненскай – 100 (2,9%), у Мінскай -- 153 (2,8%), у Магілёўскай волбасьці -- 98 (2,7%).
1033 прэтэндэнтаў вылучаліся партыйнымі сьпісамі, 693 зарэгістраваныя, 340 партыйцам адмоўлена (32,9%). Больш за ўсё адмоўлена вылучэнцам ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі – 44%: вылучана 329, зарэгістравана 184, адмоўлена 145. Самая распаўсюджаная прычына адмовы – адсутнасьць зарэгістрваных нізавых партыйных структураў. Яшчэ адна з распаўсюджаных прычынаў – недакладнасьці ў запаўненьні дэкларацыяў аб прыбытках, асабліва гэта тычыцца транспартных сродкаў.

Партыя Вылучана Зацьверджана Адмоўлена
АГП 130 54 76
Партыя БНФ 76 50 26
БСДП (НГ) 103 69 34
КПБ 141 114 27
ПКБ 208 173 35
Партыя народнай згоды 21 9 12 (42,8%)

Няма ніводнай адмовы ў Аграрнай партыі (зарэгістравана 7 з 7 прэтэндэнтаў), у Беларускай партыі працы, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Беларускай патрыятычнай партыі, Рэспубліканскай партыі. За парушэньні выбарчага заканадаўства пры вылучэньні сяброў не зарэгістравана ніводнавга прадстаўніка Жаночай партыі “Надзея”, самая асноўная прычына адмовы -- усе ячэйкі, у тым ліку і створаныя ў раёнах, зарэгістраваныя ў рэспубліканскім офісе ў Мінску.
Сярод зарэгістраваных:
жанчыны 42,5% -- 10 695 чалавек;
моладзь да 35 гадоў – 7,6% -- 1 950 чалавек;
раней зьяўляліся дэпутатамі -- 51 % 13 166 чалавек.
Найбольшая колькасьць кандыдатаў прадстаўляюць:
аграпрамысловы компклекс – 32,5%;
работнікі адукацыі і культуры – 18, 9%;
дзяржаўных органаў – 14%;
прамысловасьці, транпарту і сувязі – 13,5%;
аховы здароўя і сацыяльнай абароны – 7,6%;
377 прадпрымальнікаў.
Усе старшыні абласных і Мінскага гарадзкога Саветаў вылучыліся і зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў.
На адмовы ў рэгістрацыі ў абласныя і Мінскую гарадзкую выбарчыя камісіі паступіла 161 скарга. Па стане на 4 лютага разгледжана 130 скаргаў, 8 скаргаў задаволена, 37 занходзіццца ў стане разгляду.
У Цэнтральную камісію за ўвесь час выбарчай кампаніі паступіла 62 пісьмовыя звароты, пры гэтым па пытаньнях выбраў – 40, 31 з якіх – па пытаньнях тлумачэньня выбарчага заканадаўства, 9 скаргаў – на парушэньні выбарчага заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства