viasna on patreon

У Магілёве працягваецца падрыхтоўка да наступнага Дня салідарнасьці, які адбудзецца 16 лістапада.

2005 2005-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты руху ЗУБР праводзяць тлумачальную працу ў розных раёнах гораду. Ставіцца мэта данесьці інфармацыю пра акцыю салідарнасьці ў кожную кватэру і да кожнай сям’і. Таксама ў Магілёве пашыраюцца адмысловыя графіці і ўлёткі, якія заклікаюць жыхароў гораду ўзяць удзел у Дне салідарнасьці.

Графіці зь лічбай 16 у коле можна пабачыць у самых розных месцах гораду: на сьценах шматпавярховых дамоў, на прыпынках грамадзкага транспарту, на будаўнічых платах. Убачыўшы згаданыя надпісы, многія людзі, якія дагэтуль нічога ня ведалі пра акцыю, пачынаюць цікавіцца ёю ў сваіх знаёмых.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 чысла кожнага месяцу. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасьці - 16 лістапада. У знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій прапануецца 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства