viasna on patreon

Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам

2009 2009-12-08T11:56:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny.jpg
Праваабаронца Анатоль Паплаўны

Праваабаронца Анатоль Паплаўны

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставай для гэтага сталіся шматлікія адмовы з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні мітынгаў, пікетаў і іншых грамадзкіх акцыяў.

Улады тлумачыць адмовы тым, што заяўнікі павінны заключыць дамовы і аплаціць паслугі міліцыі, мэдыкаў і камунальных службаў. Менавіта на гэтай падставе праваабаронцы атрымалі адмову ў правядзеньні пікета, прысьвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека 10 сьнежня.
Як паведаміў “Свабодзе” Леанід Судаленка, цягам пяці гадоў гомельскія актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на правядзеньне масавых акцый. А такіх заяваў было пададзена больш за сто. Акрамя таго, праваабаронцы зьвяртаюць увагу суда на тое, што ўсе афіцыйныя мерапрыемствы праводзяцца ў цэнтры Гомеля, адначасна для грамадзкіх акцый гарадзкія ўлады выдзелілі “гомельскі Бангалор” – аддаленую пляцоўку перад ДК “Віпра”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства