viasna on patreon

Чаму ўлады баяцца пікетаў на гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека?

2009 2009-12-08T17:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/10_snezhia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля дзесяці адмоваў ў правядзеньні пікетаў, прысвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека атрымалі гэтымі днямі беларускія праваабаронцы.

Віцебскія праваабаронцы атрымалі адмову на правядзеньне пікета ў дзень прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня.

У лісце Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі А. Кандратовіча прыводзяцца наступныя прычыны такога рашэньня: першае - заяўнікі выбралі не тое месца для правядзення мерапрыемства, якое

вызначана ўладамі; няма дамовы з аддзелам унутраных спраў адміністрацыі раёна, камунальнальнікамі і Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікай. У лісце прапануецца абскардзіць рашэньне адміністрацыі ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт. Але праваабаронцы вырашылі звярнуцца са скаргай да іншай галіны ўлады -  у суд.

Хацелі адзначыць гэты дзень і смаргонскія праваабаронцы. Яны планавалі правесці пікет, на якім жадалі давесьці да ведама не менш чым 300-350 смаргонцам інфармацыю аб важнасьці Усеагульнай дэкларацыі і аб рэальным стане з правамі чалавека ў Беларусі.

Месцам пікетаваньня вызначалася пляцоўка насупраць кінатэатра “Космас”. У заяве на пікет, якая падавалася ў Смаргонскі райвыканкам, была зроблена заўвага, што месца ў скверы на вул. Садовай, якое вызначана райвыканкамам, не дазваляе дасягнуць мэты пікетаваньня ў сувязі з тым, што яно аддаленае ад асноўных шляхоў перамяшчэньня смаргонцаў.

Тым не менш, раённая “вертыкаль” мерапрыемства не дазволіла нават у вызначаным уладамі месцы. Паколькі адмовы ў правядзеньні пікетаў сталі насіць сістэматычны характар, то на гэты раз будзе пададзена скарга ў суд.

 

Праваабаронцы з Барысава, якім улады горада не дазволілі праводзіць пікет 10 снежня таксама рыхтуюць скаргу ў суд, паколькі лічаць, што падставы для адмовы цалкам незаконныя і парушаюць правы грамадзян.

Берасцейскія ўлады паведамілі заяўнікам пікету, што рашэннем гарвыканкама пастаянным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Лакаматыў”, а паколькі арганізатары прасілі іншае месца для пікету – ім было адмоўлена. А вось мітынг - калі ласка!

Як паведамлялася раней, не дазволілі правесьці пікеты, прысьвечаныя гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Гомелі і Бярозе.

Аб рэальных адносінах улады да найважнейшага міжнароднага дакумента – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека сведчыць таксама і той абсурдны факт, што Менскі гарвыканкам адмовіў Беларускаму прафаюзу РЭП у правядзеньні пікету 10 снежня на афіцыйна ўзаконеным месцы - Бангалоры, маўляў гэта будзе замінаць дарожнаму руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства