viasna on patreon

У пікетаванні бярозаўскім актывістам адмовілі незаконна

2009 2009-12-04T17:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-picet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 13 снежня актывістам Тамары Шчапёткінай і Сяргею Русецкаму.

Заяўнікі прасілі дазволу на распаўсюджваньне інфармацыйных матэрыялаў, прысьвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека шляхам пікетаваньня каля гарадской крамы “Тэхніка”.

У заяве пікетоўцы гарантавалі забяспечваць грамадскі парадак уласнымі сіламі, прадугледзець медыцынскую аптэчку. Гарантавалі яны і прыборку тэрыторыі пасьля правядзеньня пікету. Нават далучылі да заяўкі адпаведнае пісьмовае абавязацельства. Але менавіта гэтыя гарантыі і паслужылі адмовай у правядзеньні пікету,  паколькі з адказу Бярозаўскага райвыканкама вынікае, што “вышэйуказаныя меры  канкрэтна ня вызначаныя, што ставіць пад сумнеў наяўнасьць патрэбнага грамадскага парадку і кваліфікаванага медыцынскага абслугоўваньня.”

Па меркаваньні чыноўнікаў, каб правесьці нават інфармацыйны пікет з мінімальнай колькасьцю ўдзельнікаў – неабходна прадставіць адпаведныя дамовы з органамі аховы правапарадку, медыкамі і камунальнікамі, забываючыся аб тым, што прадугледжаная  і такая форма, як пісьмовае абавязацельства заяўнікаў.

Праваабаронцы лічаць, што прычына, па якой Шчапёткінай і Русецкаму адмоўлена ў правядзеньні пікету, не ўтрымлівае юрыдычных норм і цалкам надуманая. У такім разе забеспячэньне права грамадзян на свабоднае выказваньне сваіх меркаванняў, у тым ліку шляхам пікетаваньня, у Беларусі практычна немагчымае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства