Па-за ўвагай беларускага грамадзтва застаюцца праблемы жаночых арганізацыяў
25 кастрычніка – Міжнародны дзень барацьбы жанчынаў за мір. Ён адзначаецца ад 1980 году паводле рашэньня Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчынаў.
Дэмакратычныя жаночыя арганізацыі нашай краіны падтрымліваюць сяброўскія сувязі зь міжнародным жаночым рухам перадусім праз Праграму разьвіцьця ААН у Беларусі. Паводле сябра гэтага праекту Марыі Аліевай, кантакты апошнім часам слабеюць з-за таго, што ў Беларусі нават жаночыя арганізацыя патрапляюць пад юрыдычную дыскрымінацыю: “У 32 гарадох былі офісы, былі юрыдычныя адрасы на кватэрах. Зараз гэтага няма. Нам давялося ліквідаваць структурныя падразьдзяленьні.”.
Пра дэкляраваны клопат кіраўніка краіны аб падвышэньні ролі жанчыны праз павелічэньне жаночага прадстаўніцтва ва ўладных структурах і парлямэнце Ірына Кулей, жонка Аляксандра Мілінкевіча, які вылучаны адзіным кандыдатам у прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў сказала наступнае: “Я мяркую, што гэта проста спэцыяльная паказуха. Насамрэч вырашэньне пытаньняў, натуральных пытаньняў, якія хвалююць сёньня грамадзтва і жынчын у першую чаргу, яны не залежаць ад гэтага жаноцкага складу ні ў выканкамах, ні ў парлямэнце. Таму што ў нас кіраваньне ідзе ад адной асобы. І на месцы мала хто можа сваю думку, сваё меркаваньне выкласьці так, каб яны былі пачутыя”.
Ірына Кулей лічыць, што пытаньню нармалёвага існаваньня жанчыны ў грамадзтве, яе пэрспэктываў на будучыню, будучыні дзяцей у Беларусі належнай увагі не надаецца .