viasna on patreon

Нацыянальная бібліятэка, бібліятэчныя калектары бясплатна прымаць, дапамагаць распаўсюджваць кнігі Васіля Быкава адмаўляюцца

2005 2005-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ ў ліпені на прэзэнтацыі трох першых кніжак 14-томнага выданьня поўнага збору твораў Васіля Быкава было абвешчана: увесь наклад хутка распаўсюдзяць па ўсіх бібліятэках краіны. Аднак і напрыканцы восені амаль усе кнігі Быкава па-ранейшаму ляжаць у Саюзе пісьменьнікаў Беларусі.

Прычыны тлумачыць старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч: “Мы сутыкнуліся з такой цяжкасьцю: Нацыянальная бібліятэка, бібліятэчныя калектары бясплатна прымаць, дапамагаць распаўсюджваць кнігі адмаўляюцца. Мы накіравалі два афіцыйныя лісты ад Саюзу пісьменьнікаў на імя міністраў культуры й інфармацыі з просьбай паспрыяць бясплатнаму распаўсюду кніг, але адказу пакуль не атрымалі”.

Алесь Пашкевіч упэўнены, што так ці інакш згодна з планам кожная бібліятэка краіны атрымае ў падарунак поўны збор твораў Васіля Быкава. Паводле ягоных словаў, днямі завяршылася ўкладаньне і падрыхтаваная да друку другая частка збору твораў Васіля Быкава – чацьвёрты, пяты й шостыя тамы. Прэзэнтацыя другога трохтомніка плянуецца на Каляды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства