viasna on patreon

У пракуратуру ў якасці галоўнага сведкі

2009 2009-11-27T11:00:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/get_img33.jpg

Зміцер Кісель быў запрошаны ў пракуратуру Ленінскага раёна Берасця па тэлефоне. Як высветлілася, па справе Міхася Ільіна ў якасці сведкі. Патлумачылі, што яго паказанні будуць вельмі важнымі. 

Кісель з’явіўся ў пракуратуру ў палове шостай. Сустрэча з следчым Аляксандрам Янцэвічам доўжылася 2 гадзіны. Як лічыць Зміцер Кісель, таму што следчы так абставіў ягоныя адказы, што яны аказаліся не на карысць пацярпелага Ільіна. Таму прыйшлося вяртацца ізноў да пачатку размовы. І толькі на гэты раз паясненні былі запісаны следчым Янцэвічам аб’ектыўна.

Нагадаю, што справа Міхася Ільіна цягнецца з 17 жніўня. І набыла кодавую назву “справа над Ў”. Актывіст-маладафронтавец Ільін быў затрыманы  ля помніка 1000-годдзя Берасця, ля якога былі пастаўлены кветкі, запалены свечкі і на кардоннай шыльдзе ў чорнай рамцы было нарысавана “Ў” і напісана: "мы цябе памятаем". Гэта здарылася пасля скандалу, калі на помніку ў надпісах было знойдзена  72 памылкі.  Асноўныя  тычыліся “ў”. 

Па словах прадстаўніка СМІ Зміцера Кісяля:

- Ільіна  затрымаў чалавек у цывільным. Пасля ён яго павёў да помніка і спрабаваў прымусіць прыбраць гэтыя кветкі  і шыльду. Далей незнаёмец з амапаўцам  яго павалаклі ў двор, піхаючы кулакамі то ў спіну, то ў грудзі, дзе яго чакалі 3 здаровых амапаўцы. Ільіна кінулі ў машыну і завезлі ў ІЧУ.

Затым быў суд. Дзе актывіст атрымаў штраф у тры базавыя велічыні за брыдкаслоўе і непадпарадкаванне міліцыі. У сваю чаргу Ільін зняў пабоі і напісаў скаргу на імя Генеральнага пракурора, у якой прасіў прыцягнуць супрацоўнікаў міліцыі і асобу ў цывільным да крымінальнай адказнасці.

Ці дапамогуць паказанні галоўнага сведкі Зміцера Кіселя ва ўзбуджэнні крымінальнай справы стане вядома бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства