Рэдактара моладзевай газеты «Прамень» аштрафавалі за пашкоджанне ў метро назвы Плошча Леніна
Першамайскі суд Менска аштрафаваў актывіста «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі», рэдактара моладзевай газеты «Прамень» Кастуся Шыталя на 1,5 мільёна рублёў за «наўмыснае пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці». У вагоне метро ён быў затрыманы за тое, што спрабаваў садраць налепкі з назвай «Плошча Леніна».
Цікава, што ў пастанове суда матэрыяльны ўрон, які нібыта нанёс Кастусь Шыталь, ацэньваецца ў значна меншую суму — 6 тысяч рублёў. Атрымалася, што штраф перавысіў урон у 150 разоў, паведамляе bchd.info.
3 кастрычніка Шыталь быў затрыманы за пашкоджанне назвы «Плошча Леніна». Кастусь ехаў на станцыю метро «Маскоўская». У цягніку ён стаў зрываць налепкі «Плошча Леніна», за што і быў затрыманы міліцыянтам у цывільным.
— Я не хачу сказаць, што мяне затрымалі незаконна. Усё правільна. Калі не улічваць той факт, што плошча Леніна ўжо даўно носіць назву Незалежнасці, — заявіў тады актывіст.