viasna on patreon

Гомафобія ў БЕЛНЕЦЕ (Паводле інфармацыі Беларускай Лігі сексуальнага раўнапраўя "Лямбда")

2003 2003-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя сістэмы RED.BY адхіліе ад удзелу ў абмене банерамі Беларускі сайт гееў, лесбіянак, бісексуалаў і транссексуалаў APAGAY www.apagay.com. Пра гэта паведамляецца ў лісьце, накіраваным на адрас сайта.
адміністратарам сістэмы Віталь Германовіч.
Па-словах, Віталя Германовіча, у "сістэме зьявіліся камерцыйныя аккаунты, і ўсё большая колькасьць рэкламадаўцаў гатовыя плаціць за якасныя паслугі, але не шмат з іх задаволены прысутнасьцю ў сеці эротычных сайтаў". У гэтым жа лісьце Віталь Германовіч піша, што да сайту APAGAY адміністрацыя RED.BY прэтэнзій не мае.

Цікава, што па дзейсных правілах, кожны ўдзельнік сістэмы RED.BY мае магчымасьць самастойна па тэматычных катэгорыях выбіраць (выключаць) непажаданых банераў.

Адміністрацыя сайта APAGAY глубока перакананая: пазіцыя RED.BY заснаваная толькі на тым, што сайт APAGAY зьяўляецца гееўскім. У сувязі з гэтым варта гаварыць пра дыскрымінацыю па прыкмеце сексуальнай арыентацыі.

Беларускі сайт гееў, лесбіянак, бісексуалаў і транссексуалаў APAGAY быў заснаваны в 1998 году. Апрача навінаў, ён прапануе карыстальнікам шырокі сьпектр бясплатных паслугаў: хуткі чат, службу знаёмстваў, электронную пошту, стварэньне асабістых фотаальбомаў. Аўдыторыя сайта за месяц скаладае больш 150 тыс. чалавек.
Паводле інфармацыі Беларускай Лігі сексуальнага раўнапраўя "Лямбда",

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства