viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: У нас няўрадавых арганізацый у 10 разоў менш, чым у Армэніі

2009 2009-11-13T10:03:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki5.jpg
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў словы чыноўніка Міністэрства юстыцыі пра мяркуемае спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі грамадзкіх арганізацый.

Як паведамляе БелаПАН, начальнік упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі заявіў, што падрыхтаваны праект закону, які прадугледжвае скарачэньне часу на разгляд рэгістрацыйных дакумэнтаў (цяпер гэты тэрмін складае месяц). Прадстаўнік міністэрства сказаў таксама пра спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі.

“Што рэальна хаваецца за гэтымі гучнымі словамі – цяжка сказаць, – камэнтуе Алесь Бяляцкі. –  Бо мы ведаем, што мін'юст спрабаваў унесьці зьмены ў заканадаўства, якія ніякім чынам не паўплывалі на спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі. Што да зьмяншэньня тэрмінў – дык месячны тэрмін рэгістрацыі, у прынцыпе, быў, можа, аптымальны, улічваючы мяркуемую колькасьць няўрадавых арганізацый, якія павінны былі б быць у Беларусі. Я нагадаю, што на душу насельніцтва, калі так можна сказаць, у нас у 10 разоў менш няўрадавых арганізацый, чым у Армэніі ці ў Украіне. І зьмяншэньне гэтага тэрміну проста паказвае, што рэальна ня так шмат новых пакетаў дакумэнтаў трапляе ў мінюст, і яны рэальна могуць разгледзіць дакумэнты значна хутчэй. Наконт астатніх абяцанкаў – пакуль што гэта толькі абяцанкі-цацанкі, і як яны рэальна будуць працаваць, мы зможам убачыць толькі пры далейшым разьвіцьці падзеяў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства