Супраць маладафронтаўца ўсчалі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна
https://spring96.org/be/news/30307
2009
2009-11-12T17:05:10+0200
2009-11-12T17:05:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg
Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі распачалі крымінальную справу супраць кіраўніка філіі “Маладога фронту” ў Наваградку Юрася Казака. Хлопца абвінавачваюць у злосным хуліганстве.
7 лістапада помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай. Міліцыянты затрымалі трох актывістаў “Маладога фронту”.
Пасьля таго як міліцыянты ўзялі ў затрыманых тлумачэньні, усіх адпусьцілі.
Сёньня Юрася выклікалі ў міліцыю. Хлопцу паведамілі, што супраць яго распачата крымінальная справа. Юрася Казака абвінавачваюць у злосным хуліганстве.