viasna on patreon

У Беларусі захоўваецца практыка выкарыстаньня катаваньняў у адносінах удзельнікаў мірных вулічных акцый.

2005 2005-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае праводзіць маніторынг катаваньняў

Мэта маніторынга, дасьледваць, як выконваюцца ў Рэспубліцы Беларусь патрабаваньні “Канвенцыі ААН супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня” ад 10 сьнежня 1984 года, ратыфікаванай нашай краіны.

Пры правядзеньні маніторынгу выкарыстоўваюцца сьведчаньні ўдзельнікаў вулічных акцый, пацярпелых ад дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі; зьвесткі атрыманыя ад актывістаў грамадскіх арганізацый ды палітычных партый, якія сутыкнуліся з жорсткім абыходжаньнем з боку праваахоўных органаў.

Сярод іх сьведчаньні актывістаў руху “Зубр”, зьбітых падчас акцыі “Мы помнім!” 16 верасьня 2005 года.

Вось сьведчаньні каардынатара праваабарончай службы руху “Зубр” Ірыны Тоўсьцік:
“16 верасьня я разам з іншымі прадстаўнікамі грамадскасьці выйшла на Кастрычніцкую плошчу, каб засьведчыць сваю салідарнасьць з сем’ямі зьніклых людзей і палітвязьняў, і з усімі, для каго неабыякавы лёс Беларусі (16 верасьня 1999 года зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі). Супрацоўнікі АМАПу пачалі ачапляць людзей з партрэтамі зьніклых і жорстка адцясьняць з плошчы. У адказ на пытаньні, “на якіх падставах?”, у чулася толькі брудная лаянка і пагрозы фізічнай расправы. Праз некаьлкі хвілінаў пачалі ўжываць фізічную сілу, з усёй моцы наступалі людзям на пяты, заламывалі рукі ўдзельнікам акцыі. Пры гэтым працягвалі лаянку, абразы і пагрозы ў бок людзей з партэтамі. Узнавіць лаянку не спрабую, бо ўжываліся нецэнзурныя словы. Мікіта Шуцянкоў быў схоплены за твар. На твары ў Мікіты засталіся сьлды ад пальцаў супрацоўнікаў АМАПу. Супрацоўнікі АМАПу, не разьбіраючыся, хто перад імі – хлопец ці дзеўка, піхалі ў сьпіны, галовы, жываты і грудзі. У выніку ў Натальлі Ушко зафіксаваны ў паліклініцы ўшыб правай нагі ў вобласьці калена. Мікіта Сасім патрапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай (пададзеная скарга ў пракуратуру). Павел Юхневіч і Уладзь Несьцер атрымалі пабоі ў вобласьць грудзей, сьпіны і ног. У мяне (Ірыны Тоўсцік) былі сінякі на руках, бо АМАПаўцы моцна хапалі за рукі. На маю думку, значна болей чалавек атрымалі пабоі ў той дзень (16.09.2005) ад супрацоўнікаў АМАПу. Аднак не ўсіх ўдалося знайсьці, каб зафіксаваць пабоі. Нездарма пасьля гэтай акцыі 16 чысло кожнага месца абвешчана Днём салідарансьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў”.

Сведчыць удзельніца акцыі Ушко Натальля: “Я ўдзельнічала ў ланцугу неабыякавых людзей 16 верасьня 2005 года, прысьвечанай гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Супрацоўнкі АМАПу пачалі выцягваць людзей, ужываючы фізічную сілу, а таксама абражалі і пагражалі фізічнай расправай. У выніку ў мяне ў бальніцы зафіксавалі ўшыб правай нагі ў вобласьці калена, акрамя гэтага супрацоўнікі АМАПу мне парвалі джынсы, а таксама сьпецыяльна наступалі на ногі, білі ў грудзі”.

“Я, Шуцянкоў Мікіта, удзельнічаў на Кастрыніцкай плошчы ў акцыі, якая была жорстка разагнаная супрацоўнікамі АМАПу. Супрацоўнікі АМАПу лаяліся матам, супраць удзельнікаў акцыі ўжывалі грубую фізічную сілу: білі па нагах, па нырках, піхалі ў сьпіну. Адзін з іх скінуў з маёй галавы кепку і ўдарыў мяне па твары, потым я атрымаў удар па правай назе, пасьля чаго нага балела некалькі дзён і на ей быў крывападцёк”, -- сьведчыць яшчэ адзін ўдзельнік акцыі.

Юхневіч Павел: “16 верасьня 2005 года браў удзел у акцыі, прысьвечанай зьніклым людзям у Беларусі. А 18-ай гадзіне, я, як і ўсе ўдзельнікі акцыі, стаў з партрэтам на Кастрычніцкай плошчы. Праз некалькі хвілінаў да нас падбеглі супрацоўнікі АМАПУ і без тлумачэньнў пачалі выціскаць з плошчы. Мяне і яшчэ некалькіх удзельнікаў, адціснулі да Палацу Рэспублікі, пасьля чаго, ўзяўшы нас у кола супрацоўнкі міліцыі пачалі біць нас на галаве, нырках, нагах. Падчас зьбіцьця яны абражалі нас і пагражалі”.

Гэта факты, якія сьведчаць па тое, што ў Беларусі захоўваецца практыка выкарыстаньняў катаваньняў у адносінах удзельнікаў мірных вулічных акцый.

Маніторынг працягваецца, яго вынікі будуць накіраваныя ў Камітэт супраць катаваньняў ААН і офіс Міжнароднай федерации прав человека (FIDH) в Парыжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства