viasna on patreon

ЕС папросяць пракантраляваць выкананне правоў журналістаў у Беларусі

2009 2009-11-09T10:53:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mizhnarod_fedyracyja_zhurna.jpg

Міжнародная федэрацыя журналістаў мае намер звярнуцца ў структуры Еўрасаюза з просьбай пракантраляваць беларускі ўрад у справе выканання правоў журналістаў. Пра гэта ў Берліне заявіў генеральны сакратар арганізацыі Айдан Уайт.

Міжнародная федэрацыя журналістаў не падтрымлівае "палітыку беларускіх уладаў у адносінах татальнага кантроля інфармацыйнай сістэмы". Яна мае намер выкарыстаць любую магчымасць данесці да еўрапейскіх краін пасыл аб тым, каб "яны не супрацоўнічалі з беларускімі ўладамі, калі тыя рэпрэсуюць журналістыку і абмяжоўваюць медыя".

БелаПАН адзначае, што ў шэрагах Міжнароднай федэрацыі журналістаў налічваецца каля 600 тысяч сяброў у больш чым 100 краінах свету.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства