viasna on patreon

Затрымалі за вянок

2009 2009-11-09T10:31:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karetnikau.jpg

7 лістапада міліцыянты спынілі машыну прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС.

Разам з Юрасём Карэтнікавым затрыманы Аляксей Скуратовіч. Міліцыянты канфіскавалі вянок з калючага дроту і буклеты “Правага альянсу”. Зараз адбывацца высвятленне асобаў затрыманых і бяруцца тлумачэнні.

Актывісты Правага альянсу мелі намер 7 лістапада аддаць належнае памяці Уладзіміра Ульянава, помнік якому дасюль стаіць на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Вянок з калючага дроту, які планавалася ўскласці да пастамента са скульптурай правадыра.

– Мы вырашылі па-свойму адзначыць 7 лістапада. У выніку падзей 1917 года у Санкт-Піцербургу, на тэрыторыях усходнееўрапейскіх краін на многія гады ўсталяваўся крывавы рэжым. Актывісты “Правага альянсу” мелі намер нагадаць беларусам пра сапраўдную ролю Леніна ў тых падзеях і пра бязвінна загінулых за часы савецкай улады, – кажа актывіст Алесь Шпакоўскі.

На думку паплечнікаў Юрася Карэтнікава, за ім усталявана незаконная сочка. Яго тэлефоны, верагодна, праслухоўваюць. Менавіта гэтым тлумачыцца затрыманне без дай прычыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства