viasna on patreon

Пракуратура пакуль не заводзіць крымінальнай справы па сьмерці журналіста “Народнай Волі” Васіля Гроднікава.

2005 2005-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода заявіў сьледчы менскай раённай пракуратуры Дзьмітры Кірыльчык. “Паказаньні сьведкаў і першыя вынікі экспэртызаў не даюць падставаў для завядзеньня крымінальнай справы. Буду прасіць працягнуць праверку яшчэ на два-тры тыдні, тады і вырашым”, — сказаў Дзьмітры Кірыльчык.

Тым часам міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікала ўлады Беларусі ўсебакова расьсьледаваць сьмерць Васіля Гроднікава. У адмысловай заяве арганізацыі адзначаецца, што Васіль Гроднікаў ня першы беларускі журналіст, які памёр загадкавай сьмерцю. У заяве называюць забойства год таму журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай і зьнікненьне ў 2000 годзе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Гэтыя злачынствы дагэтуль не раскрытыя, нагадваюць “Рэпартэры бязь межаў”.

“Мы занепакоеныя ціскам на журналістаў і мэдыі ў Беларусі з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” з прычыны гібелі Васіля Гроднікава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства