viasna on patreon

Лідэра апазіцыйнага руху Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне на “хіміі”, падтымлівае грамадзкасьць

2005 2005-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкія аб’яднаньні Гарадзеншчыны далучыліся да акцыі падтрымкі Паўла Севярынца, арганізаванай мясцовай філіяй Партыі БНФ, паведаміла Асамблея НДА. Гарадзенцы паставілі свае подпісы пад заклікам падтрымаць палітвязьня і выказалі сваё шчырае захапленьне ягонай мужнасьцю і адвагай у змаганьні за Беларусь.

“Твая мужная і пасьлядоўная пазыцыя ёсьць сымбалем адданага служэньня беларускаму народу. Мы ўпэўненыя, што гэты жорсткі прысуд, які сёньня Табе, а таксама Мікалаю Статкевічу і Андрэю Клімаву, адмераў антыбеларускі рэжым, ня зломіць і ня зьнішчыць Твой дух. Мы верым у справядлівасьць і ў тое, што гэтыя два гады зьняволеньня вернуцца пакараньнем для тых, хто Цябе асудзіў”, — гаворыцца ў лісьце.

Лісты з подпісамі грамадзкія лідэры плянуюць перадаць Паўлу Севярынцу асабіста падчас наведваньня яго на “хіміі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства