viasna on patreon

Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў

2009 2009-11-04T12:48:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh_ales.jpg
Алесь Мех.

Алесь Мех.

Грамадскі і палітычны актывіст Алесь Мех звярнуўся ў суд Кобрынскага раёна са скаргай на дзеянні міліцыі пад час “Дажынак” у Кобрыне 19 верасня бягучага года.

Мех просіць прызнаць незаконным затрыманне па ананімнаму званку і запатрабаваць з пракуратуры Кобрынскага раёна матэр’ялы праверкі па яго заяве.

Як сказаў Алесь Мех, ён “доўга чакаў прабачэння з боку ўладаў і міліцыі за незаконнае затрыманне на вачах непаўнагадовага сына. Але не дачакаўся, таму вырашыў звярнуцца ў суд. Улада ў адносінах да мяне перайшла ўсякія межы”.

Нагадаем, што актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС нібы па ананімнаму званку,  што ён мае наркотыкі і зброю. Алеся Меха даставілі ў аддзел міліцыі.. Яго абшукалі і, нічога не знайшоўшы, праз 3,5 гадзіны адпусцілі. Ананімнага дэзінфараматара так і не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства